Да акцыі "Беларусь памятае" ў Чашніцкім раёне далучыліся ветэраны і моладзь

1 июля 2019

Да акцыі "Беларусь памятае"  ў Чашніцкім раёне  далучыліся ветэраны, моладзь, унукі і праўнукі абаронцаў. Яны сабраліся на месцы былога партызанскага лагера. У 1942 тут пачынаўся баявы шлях атрада пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Лабанка. Пасля рэканструкцыі адкрылася стэла з прозвішчамі першых байцоў атрада. Юныя артысты  выбралі гэта гістарычнае месца некалькі гадоў таму  для правядзення конкурсу ваеннай песні.

У Віцебску да акцыі "Беларусь памятае" далучыліся спартсмены Уладзіслаў і Ганна Ганчаровы. Вядомыя батутысты, чэмпіёны II Еўрапейскіх гульняў усклалі кветкі да помніка "Ордэн Перамогі".