Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі

5 мая 2020
Беларусь рыхтуецца адсвяткаваць 75-годдзе Вялікай Перамогі. Як  даніна памяці подзвігам удзельнікаў тых падзей у краіне праходзіць маштабная акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Сёння да праекта далучыліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Артысты Горкаўскага і Моладзевага тэатраў, кіраўнік Нацыянальнага гістарычнага музея ўсклалі кветкі да вядомага манумента "Танк-вызваліцель" ля Дома афіцэраў у сталіцы. Легендарны Т-34-85 - сімвал адвагі і мужнасці савецкіх воінаў. У свой час баявая машына належала экіпажу Фролікава, які першым увайшоў у заняты немцамі Мінск у 1944 годзе.