Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся на Гомельшчыне

6 мая 2020
"Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Да эстафеты памяці далучыліся на Гомельшчыне. Кіраўніцтва і валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўсклалі кветкі да мемарыяла "Аперацыя "Баграціён" у Светлагорскім раёне. Напярэдадні юбілею валанцёры адзначаюць шмат значных для сябе дат (напрыклад, Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца). Але галоўнай застаецца тая, без якой усе астатнія былі б немагчымыя,  - Дзень Перамогі.

Валанцёры Чырвонага Крыжа будуць не толькі дапамагаць ветэранам, але і знаёміць  маладое пакаленне ў школах з гісторыяй і лёсамі абаронцаў Светлагорскага раёна.