Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучылася НАН Беларусі

8 мая 2020
Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" сёння на 9-м кіламетры Маскоўскай шашы далучылася кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук. Прадстаўнікі ведамства, чые супрацоўнікі былі ў падполлі, ваявалі на франтах і ў партызанскіх атрадах, ушанавалі памяць тых, хто не дажыў да Перамогі, ля абеліска ва Уруччы. Помнік узвядуць у гонар савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў.