Да 80-годдзя пачатку войны ў Доме радыё рыхтуюць гучную прэм'еру

16 июня 2021

Вершы Купалы, Коласа і Панчанкі зводзяць у адзін аўдыяспектакль. Беларускія радкі аб вайне запісалі вядомыя купалаўцы. Інсцэніроўка ад новага рэжысёра нацыянальнага тэатра Данііла Філіповіча. Менавіта ён паралельна ставіць "Жаніцьбу" паводле Гогаля. Выява "нязломанага беларуса на дарозе вайны" - тэмбрам народнай артысткі Беларусі Зінаіды Зубковай, заслужанай - Алы Ельяшэвіч і іх калегі па тэатральным цэху - акцёра Васіля Сушыцкага.

Прэм'ера "Галасоў зямлі" - 22 чэрвеня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё

Ідэя стварэння аўдыяспекталя аб вайне належыць Беларускаму саюзу жанчын - у рамках рэспубліканскага праекта "Я, мы, памятаем". Першымі пачуць творы "песняроў" змогуць слухачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ўжо 22 чэрвеня.