Да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Гомелі каля помніка савецкім салдатам пасадзілі 75 яблынь

22 марта 2020
Побач з новым садам устанавілі памятны камень. Да 9 Мая тут таксама закладуць капсулу для нашчадкаў са зваротам да гамяльчан, якім наканавана адзначыць 100-годдзе Вялікай Перамогі. Ініцыятарам праекта стала грамадскае аб'яднанне "Белая Русь". Да яго далучыліся ўлады, дэпутацкі корпус, актыўныя гараджане, спартсмены і студэнты. А ганаровымі гасцямі адкрыцця зялёнай зоны сталі, вядома, ветэраны.
Гэтая акцыя - адзін з пунктаў вялікай праграмы святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі. Памятныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах Палескага рэгіёна.