Да 75-годдзя Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай будзе выплачана матэрыяльная дапамога

30 декабря 2019
Да 75-годдзя Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян  будзе выплачана адначасовая матэрыяльная дапамога. Указ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Дапамогу плануюць выплачваць з 1 красавіка па 1 мая наступнага года. Яе атрымаюць каля 20 000 чалавек. Матэрыяльная дапамога будзе аказвацца дыферэнцыявана. Героі Савецкага Саюза адначасова атрымаюць па дзве з паловай тысячы рублёў. Дапамогу  памерам  адна тысяча семсот рублёў пададуць інвалідам і ўдзельнікам вайны. Па 900 рублёў будзе выплачана блакаднікам, па 700 - сем'ям вайскоўцаў, загінуўшых або прапаўшых без весткі ў гады вайны, а таксама былым вязням канцлагераў.