Да 75-годдзя легендарнай сустрэчы на Эльбе. Прадстаўнікі Беларусі, ЗША і Украіны ўшанавалі памяць герояў

3 июня 2020
Прадстаўнікі Беларусі, ЗША і Украіны ўшанавалі памяць герояў легендарнай сустрэчы савецкіх і амерыканскіх войскаў на Эльбе. У красавіку 45-га на мосце праз раку ля горада Торгау сустрэліся і паціснулі адзін аднаму рукі савецкі і амерыканскі лейтэнанты  Аляксандр Сільвашка і Уільям Робертсан.

Джэніфер Мур, часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі: "Я рада быць тут зараз, калі нашы двухбаковыя адносіны паляпшаюцца: амерыканскі пасол прыедзе ў Беларусь ужо гэтым летам. Зараз у нашых народаў ёсць шанц убачыць, што ў нас значна больш агульнага, чым рознага".

Аляксандр Сільвашка нарадзіўся ва Украіне, а большую частку жыцця правёў у Беларусі. Ён - ганаровы грамадзянін Зэльвы, атрымаў высокае званне і ў Канзасе і Даласе. Для амерыканцаў савецкі лейтэнант Аляксандр Сільвашка разам з іх земляком сталі сімвалам агульнай барацьбы з фашызмам.