Напярэдадні ў Маскве ў штаб-кватэры Садружнасці адбылося сумеснае пасяджэнне Савета кіраўнікоў тэлерадыёарганізацый СНД. Беларусь прадстаўляла дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі на чале з намеснікам Старшыні Вольгай Кананюк. Удзельнікі Савета абмеркавалі магчымасць размяшчэння тэлецыкла "Вызваленне" ў эфіры вядучых тэлеканалаў постсавецкай прасторы.
Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пашырэння працы ў сферы дакументалістыкі, пераходу на лічбавае вяшчанне, стварэнні базавай арганізацыі падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі тэлерадыёжурналістаў.













