Да 70-годдзя Вялікай Перамогі закладзена Алея памяці

4 апреля 2015

Сёння ў беларускай сталіцы да 70-годдзя Вялікай Перамогі закладзена Алея памяці. 70 ліп за кожны год мірнага жыцця з’явіліся ў Маламядзвежынскім скверы. Акрамя адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы прысутнічалі і прадстаўнікі ветэранскіх, грамадскіх і маладзёжных аб’яднанняў. Валанцёры пасля хвіліны маўчання высадзілі саджанцы.

З 20 красавіка да свята Перамогі ў сталіцы пачнецца высадка жывых кампазіцый. Акрамя кветак Мінск упрыгожаць 17 тысяч дрэў і кустоў.