Яна размясцілася недалёка ад КПП "Варшаўскі мост". Тут пакуль пабудаваны першы жылы дом на 80 кватэр. Якой будзе вуліца ў будучыні, можна ўбачыць на плане горада. Дарэчы, у ХІХ стагоддзі ў Брэст-Літоўску вуліца з аналагічнай назвай існавала, што пацверджана дакументальна.
Аляксандр Піхун, начальнік Брэсцкай мытні: "Аднавілася гістарычная справядлівасць, бо такая вуліца ў Брэсце існавала. І вельмі важна, што рашэнне аб назве вуліцы Мытнай было прынята гараджанамі, жыхарамі горада Брэста. Для нас гэта найвышэйшая ацэнка нашай дзейнасці. І, вядома ж, мы робім усё, каб законапаслухмяныя грамадзяне перасякалі мяжу ў найкарацейшыя тэрміны".
Брэсцкая мытня стаіць на самай заходняй мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта адна з найстарэйшых мытняў краіны. З пачатку года яе супрацоўнікі спынілі 4 500 правапарушэнняў.













