Да 25-годдзя адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Рау прайшоў форум гарадскіх сацыяльных праектаў

2 сентября 2019
Да 25-годдзя Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Рау прайшоў форум гарадскіх сацыяльных праектаў. На яго пляцоўках на працягу 12-ці гадзін праходзілі лекцыі і майстар-класы ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Таварыства глухіх, экалагічных аб’яднанняў. Удзельнікі мерапрыемства маглі прайсці экспрэс-курс па нямецкай мове, азнаёміцца з Мэтамі ўстойлівага развіцця. А на сацыяльным маркеце можна было набыць рэчы, якія дапамагуць змяніць стыль жыцця на больш дружалюбны да навакольнага асяроддзя.

На працягу 25 гадоў цэнтр  гэта яшчэ і мост паміж нашай краінай і Германіяй. Акрамя адукацыйных праектаў тут рэалізуюцца сумесныя гуманітарныя і сацыяльныя ініцыятывы.