Да 2025 года ў Беларусі застануцца толькі адзінкі смеццевых палігонаў

8 Кастрычніка 2019

У Беларусі працягваецца работа па ліквідацыі смеццевых палігонаў. У Міністэрстве ЖКГ запэўніваюць: ужо да 2025 года іх застануцца адзінкі, а вось міні-палігоны і зусім знікнуць. Дарэчы, за 10 гадоў іх колькасць ужо ўдалося скараціць з 3,5 тысячы да 850. Акрамя таго, у краіне актыўна змагаюцца са стыхійнымі сметнікамі камунальшчыкі, эколагі, да работы падключаюцца і свядомыя беларусы. Адзначым, сёння ў краіне збіраюць 25 % другасных рэсурсаў.

Віталь Смірноў, намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі: "Намі падрыхтавана канцэпцыя па будаўніцтве рэгіянальных комплексаў, якія дазволяць праводзіць перапрацоўку. І, вядома,  побач з палігонамі будуць палігоны, якія будуць прадугледжваць рэшткі для пахавання. Рэгіянальных цэнтраў плануем пабудаваць каля 30. Канцэпцыя распрацавана. Да 2025 года плануецца яе рэалізацыя".

А  што атрымліваецца на практыцы? І як працуе ўся сістэма па зборы другасных рэсурсаў? Журналісты АТН вывучылі тэму, падрабязнасці раскажуць у новай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду ўвечары пасля "Панарамы".