Да 2022 года ў Беларусі з'явіцца больш за 400 электразарадных станцый

15 октября 2018

У Беларусі будуць развіваць інфраструктуру для зарадкі электрамабіляў. Да 2022 года ў краіне з'явіцца больш за 400 электразарадных станцый. Гэта прадугледжана праграмай стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі для электрамабіляў, зацверджанай Саўмінам. Зарадныя станцыі ўсталююць у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е. Да 30 года, як чакаецца, колькасць зарадных станцый перавысіць 1300.