Да 2020 года беларускае тэлебачанне стане цалкам інтэрактыўным

17 апреля 2014
Да гэтага часу глядач сам зможа фарміраваць сабе праграму з розных каналаў. Аб гэтым гаварылі на чарговым з'ездзе Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, які прайшоў сёння ў Мінску. Дзве трэці беларусаў ужо атрымліваюць тэлесігнал з дапамогай кабеля. Абанентаў кабельнага ТБ у краіне налічваецца 2 мільёны і больш чым мільён абанентаў інтэрнэт-тэлебачання. І ўжо ў найбліжэйшыя гады беларускае ТБ чакаюць змены - у 2015 аналагавы сігнал сыдзе ў гісторыю.

Дзмітрый Шадко, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі: Калі ў вас сёння дома ёсць кабельнае тэлебачанне, вам не трэба турбавацца аб набыцці новага тэлевізара, прыстаўкі. Вы можаце спакойна працаваць і чакаць, аператар усё зробіць сам за вас. Ён адпаведна будзе змяняць абсталяванне ў сябе на базавай станцыі і вы атрымаеце свой лічбавы сігнал. Вядома, калі ў вас будзе тэлевізар занадта стары, вы не зможаце глядзець яго ў патрэбнай якасці, але тым не менш прыстаўкі, антэны, гэта пытанне вас ужо не будзе хваляваць.

Кабельнае тэлебачанне дапамагае перайсці на лічбу паслядоўна. Усяго ў краіне працуе 150 аператараў кабельнага тэлебачання. Колькасць абанентаў будзе расці, у першую чаргу, за кошт раённых цэнтраў і глыбінкі.