Да 1 верасня ў Беларусі з'явяцца больш за 40 новых навучальных дапаможнікаў

17 мая 2017

А для 3-х і 7-х класаў эксперты і зусім распрацоўваюць новыя праграмы. Пытанне даступнасці матэрыялу для школьнікаў было вынесена на абмеркаванне на вышэйшым узроўні. У штогадовым Пасланні народу і нацыянальнаму сходу Прэзідэнт акрэсліў праблемныя пункты сістэмы ў цэлым. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сур'ёзную загрузку школьнікаў, з-за якой часам пакутуе і здароўе дзяцей. Усе пункты погляду - вучняў, бацькоў, выкладчыкаў і экспертаў - сабраў Аляксей Марцінёнак.

Сем урокаў, дахаты Яна прыходзіць пасля 3 гадзін дня, гэта калі няма гурткоў і факультатываў, плюс хатняе заданне. Атрымалася так, што ў гэтым ураўненні асабісты час часта застаецца за дужкамі. Вучыцца, вучыцца і вучыцца: ісціна добрая, але ў меру. На гэту тэму не адзін раз выказваўся і Кіраўнік дзяржавы. У тым ліку ў нядаўнім Пасланні народу і нацыянальнаму сходу.

Вучоба - гэта сістэмная праца, дзе сапраўды няма месца прабелам. Гэта разумеюць і распрацоўшчыкіі сучасных навучальных праграм. А летам паступяць у друк і новыя падручнікі.

Гэты рукапіс ужо праз некалькі месяцаў ператворыцца ў сапраўдны падручнік. 224 старонкі алгебры для 7-га класа - адна з двух дзясяткаў прац Ірыны Арэф’евай. Больш проста і эфектыўна - галоўныя арыенціры сучасных аўтараў.

Раней рукапіс станавіўся падручнікам прыкладна за паўтара года. Сучасныя рэаліі патрабуюць куды больш аператыўнай працы. І трохі больш намаганняўў ад тых, хто ўжо выбраў профіль, перагружаць інфармацыяй падручнік, які аднолькавы для ўсіх, не будуць.

Зрэшты, зыходзячы з педагагічнага вопыту, часта амаль увесь клас спатыкаецца на адных і тых жа параграфах. Таццяна Аліхвер за сваю 20-гадовую практыку ўжо вывучыла гэтыя старонкі напамяць. Усяму свой час, і, напрыклад, ён для раздзелаў "Статыка" і "Закон Архімеда" зараз наступіць у 9-м, а не 7-м класе.

Новы падручнік арыентаваны не толькі на спрашчэнне матэрыялу, але і на змяненне яго падачы.

Калі трактар, то "Беларус", калі машына, то МАЗ, калі гідраэлектрастанцыя, то Лукомльская. Арыентацыя падручнікаў на сучасныя беларускія рэаліі - яшчэ адна навіна распрацоўшчыкаў дапаможнікаў.

Зрэшты, падручнік - гэта можна сказаць вяршыня піраміды школьнай адукацыі. А вось у аснове ляжаць навучальныя праграмы, мадэрнізацыяй якіх зараз і займаюцца ў профільным ведамстве.

Раіса Сідарэнка, намеснкі міністра адукацыі Беларусі: "Гэты працэс ідзе сумесна з усімі зацікаўленымі ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. І, безумоўна, да верасня адкарэктаваныя праграмы па ўсіх навучальных прадметах, па ўсіх класах пачнуць працу ва ўсіх установах адукацыі".

Галоўная мэта ўсіх змяненняў - зняць загрузку з дзяцей там, дзе гэта магчыма. І, вядома, варта памятаць, што дзеці таксама бываюць розныя. Камусьці вучоба даецца лёгка, іншым часу на хатняе заданне трэба больш.

На думку Аляксандра Фельдмана, курс на спрашчэнне ўзялі ўжо даўно. Гэта можна заўважыць, узяўшы ў рукі практычна любы падручнік старэйшы за 20 гадоў.

Да падыходаў сучасных аўтараў настаўнік ставіцца з павагай. А яшчэ матэматык са стажам просіць трымаць у галаве не толькі самі навучальныя дапаможнікі, але і тых, хто вырашае, як імі карыстацца.

Аляксандр Фельдман, заслужаны настаўнік Беларусі: "Пры дрэннай якасці падручніка можа быць і добры ўзровень выкладання. І пры добрым падручніку можа быць пасрэдны ўзровень. Усё залежыць ад настаўніка. Калі настаўнік зацікаўлены ў сваіх поспехах - заўсёды можа палепшыць нешта ў падручніку, можа ўзяць добрыя моманты з іншых кніг".

Крыніц інфармацыі зараз вельмі шмат. Менавіта таму так важна адабраць менавіта тое, што неабходна дзіцяці, правільна падаць, навучыць думаць і карыстацца ведамі. Гэта задача глабальная. Як яе вырашыць сістэма адукацыі - даведаемся 1-га верасня.