Да 1-га верасня школы Мінска і сталічнага рэгіёна гатовыя

21 августа 2014
Усе навучальныя ўстановы атрымалі адпаведныя пашпарты. Капітальны рамонт будынкаў, дахаў і фасадаў, добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі і абнаўленне стадыёнаў - асноўныя будаўнічыя работы на летні час. Застаецца 10 дзён на ўладкаванне арганізацыйных пытанняў. Як падрыхтаваліся ў Старых Дарогах да ўрачыстай лінейкі? Аляксандра Драгун пабывала ў адной з гімназій.

Дырэктар гімназіі Святлана Валчэцкая праводзіць экскурсію па абноўленых класах. Ганарыцца ёсць чым. Амаль усе аддзелачныя работы ў памяшканнях - справа рук супрацоўнікаў навучальнай установы.
Гэта так званы гаспадарчы спосаб. Толькі ў Старадарожскім раёне яго практыкуюць у 2 дзясятках школ. У гэтай жа эканомны рамонт асвоілі 8 гадоў таму.
Школа часткова забяспечвае сябе сама. Усталёўваюць дзверы, сцеляць ламінат, асвоілі новую тэхналогію тынкоўкі - караед. 7 гадоў таму дэкаратыўны малюнак выканалі на гэтых сценах, таму сёлета рамонт актавай залы абышоўся ў 3 разы танней.
Да навучальнага года гімназія гатова - тут зроблена ўсё да дробязей. У класах пакуль не хапае толькі вучняў. Сёлета за парты сядуць больш за 460 дзяцей - 44 з іх першакласнікі.
Святлана Валчэцкая, дырэктар гімназіі №1 г. Старыя Дарогі: За нашу міжнародную дзейнасць, правядзенне работы па здаровым ладзе жыцця наша гімназія сёлета з'яўялецца кандыдатам на ўключэнне, ужо падпісаны загад, у міжнародныя школы ЮНЕСКА. Такіх школ у Беларусі 18, у Мінскай вобласці - 3, зараз 4.
Адзін з кірункаў дадатковых заняткаў у гімназіі - эканоміка анлайн. 14 гадоў вучні асвойваюць навуку дыстанцыйна сумесна з аднагодкамі з Расіі.
У гімназіі выхоўваюць і будучых фізікаў. На абласных турнірах і рэспубліканскіх спаборніцтвах вучні са Старых Дарог у лідарах. Таму вырашана, што з навучальнага года адкрыюць дадатковы кабінет па фізіцы. Усе школы Мінска і сталічнага рэгіёна ўжо атрымалі пашпарты гатоўнасці. Застаецца 10 дзён на ўладкаванне арганізацыйных пытанняў і падрыхтоўкі да 1-га верасня. Дарэчы, па веды ў цэнтральным рэгіёне прыйдуць 140 тысяч вучняў, для 16 тысяч урачыстая лінейка адбудзецца ўпершыню.