Да 100-годдзя гісторыі пагранічнай службы Беларусі вялікая прэм'ера Агенцтва тэленавін

25 мая 2018

У дзень векавога юбілею ведамства 28 мая ў эфіры "Беларусь 1" вялікая прэм'ера Агенцтва тэленавін. Трохсерыйны мастацка-дакументальны фільм "Векавая мяжа" распавядзе гледачам гісторыю "зялёных фуражак" з моманту станаўлення да нашых дзён. Самыя яркія і гераічныя моманты за ўсю 100-гадовую гісторыю пагранічнай службы Беларусі. З панядзелка адразу пасля "Панарамы".