Да 1000-годдзя Брэста спяклі ўнікальныя прысмакі з лагатыпам горада

2 сентября 2019

Брэст на гэтым тыдні адзначыць 1000-годдзе. І які дзень нараджэння без торта?

Да свята тут пачалі вырабляць прысмакі з лагатыпам горада. Упрыгажэнне  з'явілася на любімым мясцовымі жыхарамі  торце "Бярэсьце" і на перніках. Акрамя гэтага, да тысячагоддзя горада вырабілі  малочны батон, бездражджавы  хлеб і пернікі ручной работы, якія ўжо сёння з задавальненнем купляюць турысты. 

Штодня на гэтым заводзе вырабляюць каля 700 тартоў. Гэта  больш за 20  найменняў.