"J:Морс" выступіць у ААН

5 ноября 2019

Гэта першы беларускі поп/рок-бэнд, які сыграе ў Палацы нацый, дзе знаходзіцца аддзяленне ААН у Жэневе. 19 лістапада адбудзецца канцэрт групы, які стане галоўнай культурнай падзеяй акцыі, прымеркаванай да 30-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі і ЮНІСЕФ. Дарэчы, Уладзімір Пугач - лідар групы "J:Морс" - з 2014 года з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ і каля 15 гадоў удзельнічае ў праектах арганізацыі ў Беларусі. Выступленне ў Жэневе стане часткай вялікага юбілейнага тура "J:Морс" з праграмай "20 гадоў. Палёт норм!"