Вядомыя спартсмены падпісваюць адкрыты зварот да грамадскасці

27 ноября 2020
Нельга забіраць мару выступіць на Алімпійскіх гульнях! З такім пасылам шматлікія беларускія спартсмены далучаюцца да ліку тых, хто падпісаўся пад адкрытым зваротам да грамадскасці. Для атлетаў не зразумелыя заклікі з-за мяжы пазбавіць нашу зборную магчымасці выступаць на найбліжэйшай Алімпіядзе пад нацыянальным флагам. У ліку тых, хто ўжо паставіў свой подпіс, алімпійскія чэмпіёны розных пакаленняў Антон Кушнір і Мікалай Алёхін, як маладыя спартсмены, так і тыя, хто ўжо завяршыў сваю кар'еру. 
Падпісаць зварот можа кожны працаўнік спартыўнай галіны ў любым з рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, а таксама ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта.