Вывучаць правілы дарожнага руху праз інтэрактыў

5 апреля 2018

На базе 61-й сталічнай школы. Інспектары ДАІ Першамайскага раёна з вучнямі разбіраюць правілы паводзін на дарозе. Пасля тэорыі на камп'ютарах - ПДР на практыцы. У вулічным аўтагарадку пераўвасабляюцца ў аўтамабілістаў, пешаходаў і рэгуліроўшчыкаў.

Такія цэнтры бяспечнага дзяцінства ёсць у кожным раёне сталіцы. Дзякуючы ім школьнікі будуць гатовы да любых рэальных надзвычайных сітуацый.