Зменяцца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

31 октября 2016

З 1 лістапада зменяцца і памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў. Гэта сума выдаткаў, якая неабходная для куплі асноўнага набору тавараў і паслуг. Для працаздольнага насельніцтва гэта - 374 рублі 62 капейкі. Для пенсіянераў - амаль 295 рублёў і каля 280-ці - для студэнтаў. Сумы для дзяцей будуць залежаць ад узросту.