Змяніць свядомасць грамадства

20 мая 2014

Новы падыход у барацьбе з наркаманіяй прапаноўвае БРСМ. Заявы прагучалі ў рамках акцыі Асцярожна! Дарога ў ПЕКЛА. Гэта сумесны праект з МУС і Міністэрства адукацыі. У прыватнасці, змагацца заклікаюць не столькі з тымі, хто ўжывае наркотыкі, колькі адкрыць грамадству праўдзівы твар гандляроў смерцю. Арганізатары прапаноўваюць паведамляць аб любым незаконным абароце наркотыкаў. На аснове гэтага можа быць створана нават своеасаблівая тэматычная карта. Акрамя таго, у планах правесці і сацыялагічнае даследаванне.


Падчас канферэнцый прагучалі і больш радыкальныя меры, напрыклад, публікаваць у Інтэрнэце і СМІ прозвішчы і фатаграфіі тых, хто прадае наркотыкі. Арганізатары акцыі падкрэслілі, што ў цэлым працэс простым не будзе. У дачыненні актывістаў ужо паступалі пагрозы ад гандляроў наркотыкамі.