Змяніўся памер штрафу за безбілетны праезд

31 января 2018

З сённяшняга дня ў Мінску зменіцца і памер штрафу за безбілетны праезд у грамадскім транспарце. Зараз безбілетнікі павінны будуць заплаціць суму ад паловы да адной базавай велічыні, гэта значыць ад 12 рублёў 25 капеек да 24,5 рублёў. Ад чаго будзе залежаць сума спагнання, пакуль не тлумачыцца. Дагэтуль штраф быў фіксаваны і складаў палову базавай. Яго выплата не вызваляе пасажыра ад аплаты праезду. Дарэчы, у Брэсце з заўтрашняга дня запрацуе сістэма электроннай куплі білетаў на грамадскі транспарт. Першымі такой паслугай змогуць скарыстацца пасажыры некаторых аўтобусных маршрутаў.