Змяніліся тарыфы на гарадскія і рэгіянальныя перавозкі эканамкласа

20 марта 2018

З сённяшняга дня змяніліся тарыфы на гарадскія і рэгіянальныя перавозкі эканамкласа. Апошні раз кошт білетаў пераглядалі ў канцы 2015-га. Зараз гэтаму спрыяла некалькі прычын, у тым ліку інфляцыя і затраты на дастаўку пасажыраў цягніком. Пры гэтым чыгунка захоўвае сацыяльную падтрымку - пенсіянерам на дачны сезон будзе зніжка 50 %. Таксама абнаўляецца і рухомы склад, каб праезд быў больш камфортным і хуткім.

Расказвае Святлана Лук’янюк. Амаль паўтары тысячы чыгуначных вагонаў у Беларусі курсіруюць штодня. Гэты від транспарту запатрабаваны. За мінулы год у яго было больш чым 80 мільёнаў пасажыраў. І гэта не мяжа, чакаюць прыбаўкі не менш чым 2 % за год.

Галоўныя прынцыпы чыгункі - камфорт, хуткасць і бяспека. Ужо да Гомеля і Брэста можна дабрацца хутчэй, чым на аўто. А пасажыры ў першую чаргу цэняць час. Таму ў планах хуткасныя дызель-цягнікі пусціць ва ўсе абласныя цэнтры. А для гэтага іх трэба купіць. Знос дзеючых вагонаў - амаль 60 %. Але якасці таксама хочацца ўсім.

Зарабляе чыгунка за кошт міжнародных напрамкаў. Унутраныя тарыфы не мянялі два гады. Цяперашні перагляд зыходзячы з рэальнай сітуацыі на рынку і ўзроўню інфляцыі за гэты час. Але галоўнае пытанне - на колькі адчуе розніцу пасажыр? У спажывецкім кошыку выдаткі на перавозкі - гэта толькі 0,2 %. Але ўсё ж... Гарадскія чыгуначныя напрамкі - гэта Рудзенск, Заслаўе і Смалявічы. З сённяшняга дня цэны на білеты для іх акруглілі.

Рост да 6 %. Гэта прыкладна столькі і ў капейках. Для рэгіянальных эканамкласа - на 24 %. З красавіка зменіцца кошт і міжрэгіянальных ліній.

Новыя тарыфы на білеты больш за ўсё хвалююць дачнікаў, бо наперадзе адкрыццё сезона аж да восені. А чыгунка для многіх - галоўны від транспарту.

Пры гэтым не варта забываць, што падчас дачнага сезона пенсіянеры плацяць толькі палову кошту праезду. Гэтая льгота застаецца. А значыць, білет для іх падаражэе не больш чым на 15 капеек.