Змяніліся памеры некаторых дзіцячых дапамог

1 февраля 2018

Сёння змяняюцца і памеры некаторых дзіцячых дапамог. Адначасовая выплата пры нараджэнні першага дзіцяці ўжо складае каля 1 993 рублёў, а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – больш за 2 790 рублёў.

Вырастуць і штомесячныя дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Зараз гэтыя выплаты пералічваюць двойчы на год - з 1 лютага і з 1 жніўня. Яны залежаць ад росту сярэдняй зарплаты па краіне за папярэдні квартал. Так, зараз дапамогі на першае дзіця складуць каля 312 рублёў, на другое і наступных – крыху больш за 356.