Змяненні ў закон "Аб дарожным руху" вынесены на грамадскае абмеркаванне

16 мая 2018

Беларусы могуць прыняць удзел у абмеркаванні патэнцыяльных змяненняў у закон "Аб дарожным руху". Зрабіць гэта можна па 23 мая. Каб выказаць сваё меркаванне, трэба зайсці на сайт forumpravo.by і ў адпаведным раздзеле пакінуць каментарый. Іх ужо вывучаюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Адно з ключавых змяненняў - увядзенне штрафных балаў за парушэнне ПДР. Пры атрыманні на працягу года 15 балаў і вышэй вадзіцель будзе пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам на паўгода.

Аляксандр Шаўчэнка, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі:

"Мы лічым гэта аптымальнай колькасцю балаў. У залежнасці ад таго, якую грамадскую небяспеку ўяўляе правапарушэнне, будуць налічвацца ад 1 да 4 балаў. Г.з. для набору адпаведнай колькасці чалавек павінен будзе ўчыніць ад 15 правапарушэнняў да 4 грубых. Таму 15, на наш погляд, гэта аптымальная колькасць".

Даведацца бягучую колькасць штрафных балаў любы вадзіцель зможа ў асабістым кабінеце спецыяльнага дадатку, ён зараз распрацоўваецца. Налічвацца і спісвацца балы будуць аўтаматычна. Аб усіх новаўвядзеннях у закон глядзіце ў раздзеле анлайн-канферэнцыя на сайце tvr.by, а таксама на афіцыйным YouTube-канале АТН.