Змяненні ў Закон "Аб дарожным руху" і ў Кодэкс аб адукацыі прынялі ў Палаце прадстаўнікоў

7 апреля 2021
На запыты часу і грамадства рэагуюць і дэпутаты. Змяненні ў Закон "Аб дарожным руху" і ў Кодэкс аб адукацыі сёння прынялі ў Палаце прадстаўнікоў. Сярод навацый прапаноўваецца зрабіць абавязковым атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, уводзяцца нормы, якія забяспечаць роўны доступ да адукацыі для кожнага з улікам індывідуальных патрэбнасцяў і магчымасцяў. Што датычыцца дарожнага руху - тут шырокі спіс ініцыятыў: атрыманне міжнародных праў, магчымасць здачы экзамену ў ДАІ на машыне з аўтаматычнай каробкай перадач і паслабленні для аўташкол. Аб гэтых і іншых новаўвядзеннях раскажа Аляксандр Камовіч.