Змяненні ў Працоўным кодэксе. Пасля нараджэння дзіцяці бацькі змогуць узяць двухтыднёвы водпуск

5 января 2020
Змяненні ў Працоўным кодэксе. Бацькі або айчымы змогуць узяць двухтыднёвы водпуск пасля нараджэння дзіцяці. Скарыстацца ім можна будзе на працягу 6 месяцаў пасля з'яўлення на свет малыша. Змяненні  ўступаюць у сілу з 28 студзеня. Адзначым, водпуск неаплатны, пры гэтым у калектыўных дагаворах можа ўтрымлівацца яго іншая працягласць альбо ўмовы яго аплаты. 

Нагадаем, з 1 студзеня падоўжана праграма сямейнага капіталу на наступную пяцігодку. Яго памер складае  22,5 тысячы рублёў.