Змены ў пагадненнi аб прыгранічным супрацоўніцтве Беларусі і Латвіі

14 декабря 2015

Змены ў пагадненне аб прыгранічным супрацоўніцтве рыхтуюцца ўнесці беларускія і латвійскія заканадаўцы. Аб гэтым стала вядома ў беларускім парламенце на сустрэчы з калегамі з сейма Латвіі. Дакумент паміж краінамі працуе з 2010 года, а сёння патрэбныя некаторыя асобныя папраўкі. Акрамя таго, латвійскі бок адзначыў і сваю зацікаўленасць у спрашчэнні візавага рэжыму для беларускіх грамадзян пры паездках у Еўрасаюз.

Аярс Калніньш, старшыня камітэта сейма Латвіі па замежных справах: "Мы ўжо ведаем усе плюсы ад спрашчэння візавага рэжыму, бо ён фактычна працуе ў прыгранічных паміж краінамі рэгіёнах. Гэта значна палягчае падарожжы для нашых грамадзян, паездкі з дзелавымі мэтамі. І зараз наш камітэт па замежных пытаннях таксама працуе, каб такіх магчымасцяў было яшчэ больш. Латвія заўсёды падтрымлівала спрашчэнне візавага рэжыму для Беларусі, і мы будзем аб гэтым гаварыць на ўсіх пасяджэннях Еўрасаюза".

Таксама бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць і ў далейшым эканамічным дыялогу. Сёння Латвія выходзіць на адно з першых месцаў па інвестыцыйных укладах у нашу краіну.