Змены ў рацыёне жывёл заапарка з улікам надвор'я

29 июня 2020
У сталічным заапарку ідзе абсталяванне новых вальераў. Сёння тут жывуць больш за чатыры сотні відаў жывёл з усіх куткоў планеты. На летні час у іх мяняецца рацыён: дабаўляюць больш свежай гародніны, фруктаў і зеляніны. Работнікі заасаду ўважліва сочаць за тым, каб ва ўсіх вальерах была свежая пітная вада. Пры неабходнасці зямлю ў апартаментах звяроў паліваюць. Буйным млекакормячым патрэбныя і рэгулярныя водныя працэдуры. Таксама зараз ідзе рэстаўрацыя набярэжнай. Новы выгляд  набудуць мосцікі і аглядныя пляцоўкі для назірання за вадаплаўнымі птушкамі.