Змяненні ў Кодэкс аб адукацыі

4 июня 2014
У Беларусі працягваецца грамадскае абмеркаванне праекта закона Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адукацыі. Сёння ў Мінску галоўнай тэмай дыскусіі сталі пытанні агульнай і сярэдняй адукацыі, якія за круглым сталом абмеркавалі дэпутаты, юрысты, прадстаўнікі прафсаюзаў, а таксама супрацоўнікі адукацыйнага ведамства.


Паводле слоў дэпутатаў, у Палату прадстаўнікоў праект закона з унесенымі змяненнямі трапіць у вяснова-зімовую сесію, таксама не выключана, што дакумент уступіць сілу ўжо ў канцы гэтага года.

Раіса Сідарэнка, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі: Профільнае навучанне павінна быць дакладна рэгламентавана. Розныя віды навучальных устаноў, якія існуюць, таксама будуць аптымізаваныя, г.з. гаворка ідзе аб навучальна-метадычных комплексах рознага роду. Іх у нас вельмі шмат, усё дакладна павінна быць рэгламентавана.

Аляксандр Сягоднік, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Профільнае навучанне дае магчымасць кожнаму дзесьці сябе паспрабаваць і вызначыцца, чым ты хочаш увогуле займацца.