Аб гэтым сёння падчас анлайн-канферэнцыі заявіў старшыня савета Беларускай асацыяцыі нерухомасці. Вышэй за цяперашні максімум цана на кватэры не паднімецца. З восені гэтага года яна знізілася на 3-4%, што змякчыла становішча на рынку нерухомасці.
Мікалай Прасталупаў, старшыня савета Беларускай асацыяцыі нерухомасці: У найбліжэйшы час чакаць нічога не трэба, акрамя новага года. Мы дзесьці праз два тыдні ўступаем у паласу спакою на рынку. Пачынаюцца калядныя святы, потым Новы год. Таму да вясны на рынку будзе захоўвацца дастаткова стабільнае становішча.

Разам з тым, згодна з прагнозамі спецыялістаў, варта чакаць скарачэння попыту на куплю кватэр. Прычына - усе яшчэ дарагія крэдыты. Беларусам, якія наймаюць жыллё, можна не турбуецца - цана арэнды імаверна застанецца на цяперашнім узроўні.