20 июня 2013
Аўтаамаратаў і пасажыраў на выхадных чакаюць часовыя нязручнасці. Прычына - капітальны рамонт праспекта Незалежнасці. Заўтра з 22 гадзін поўнасцю закрыецца рух грамадскага транспарту ад вуліцы Леніна да Энгельса. Маршруты гарадскіх аўтобусаў у гэтым раёне будуць змененыя. Для руху ўсіх відаў транспарту ўчастак зноў адкрыюць у 5 гадзін раніцы 24 чэрвеня.