Збітая польскімі сілавікамі бежанка на беларуска-польскай мяжы страціла дзіця

26 октября 2021

Новы факт жорсткага абыходжання польскіх сілавікоў з бежанцамі на мяжы - збітая вайскоўцам Польшчы цяжарная жанчына страціла дзіця. І як сёння паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце нашай краіны, 25 кастрычніка беларускія пагранічнікі выявілі на лініі мяжы чарговую групу мігрантаў, людзі прасілі аб дапамозе. Сярод іх была жанчына ў цяжкім стане. Яе сын распавёў, што яны былі на тэрыторыі Польшчы, прасілі статус бежанца. Але польскія сілавікі проста змясцілі людзей у грузавік і прывезлі на мяжу з Беларуссю. І зноў пагрозы, фізічная сіла як аргументы, каб прымусіць мігрантаў перайсці лінію мяжы нелегальна. Але ў гэтым выпадку палякі, мабыць, перасягнулі нават сябе. Цяжарную жанчыну ўдарылі нагой у жывот.

Паводле слоў сына іншаземкі, гэта зрабіў пажылы польскі ваенны з адной зоркай на пагонах. У жанчыны ў выніку адкрыўся крывацёк. Беларускія пагранічнікі выклікалі медыкаў. Жанчыне аказалі дапамогу, але дзіця выратаваць не ўдалося.