Выбарчы ўчастак наведаў народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка

14 февраля 2018

Пытанні ў сферы ЖКГ таксама сярод вострых і праблемных тэм, якія трэба вырашаць і абраным дэпутатам. У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы. Яно падоўжыцца па 17 лютага. У першы дзень прагаласавалі 4,5 %. Даволі высокая яўка сярод жыхароў Мінска.

Свой выбарчы ўчастак наведаў і народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка. Кіраўнік легендарнага ансамбля "Сябры" свой выбар па традыцыі зрабіў у сталічнай гімназіі № 36. І хоць музыканта пазналі адразу, неабходныя фармальнасці прыйшлося выканаць. Праверыць пашпартныя звесткі, паставіць аўтограф насупраць прозвішча ў ведамасці. Пасля - азнаямленне з праграмай кандыдатаў і галасаванне.

Нагадаем, датэрміновае галасаванне падоўжыцца па суботу. Участкі адкрытыя з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.