З 6 раніцы да шасці вечара грамадзяне Венесуэлы, якія пастаянна або часова знаходзяцца ў Беларусі, змогуць аддаць свой голас за кандыдата ў прэзідэнты. З улікам розніцы ў часе, калі ў Венесуэле выбарчыя ўчасткі толькі пачнуць адкрывацца, у Мінску асноўная частка венесуэльскіх грамадзян ужо прагаласуе. А закрыюцца ўчасткі ў Венесуэле, калі ў Беларусі будзе далёка за поўнач.














