Выбарчы ўчастак адкрыўся ў венесуэльскім пасольстве ў Мінску

14 апреля 2013

Выбіраюць прэзідэнта і венесуэльцы, якія знаходзяцца за межамі сваёй дзяржавы. Такіх выбарчых участкаў - звыш 300 па ўсім свеце, адзін з іх  у Беларусі. З 6 раніцы па мінскім часе ў венесуэльскім пасольстве ў беларускай сталіцы ўжо паспелі аддаць свае галасы больш за 50 чалавек. Усяго ж у Мінску павінны зрабіць выбар 63 чалавекі. У асноўным гэта студэнты і дыпламаты, якія пастаянна або часова знаходзяцца ў Беларусі. Адным з першых удзел у галасаванні прыняў пасол Венесуэлы. З яго слоў, ён, як і перш, выбраў стабільнасць, дэмакратычнасць і ўпэўненасць у будучыні Баліварыянскай Рэспублікі. Выбарчы ўчастак прадоўжыць працу да 6 вечара, пасля гэтага ў прысутнасці назіральнікаў, сярод якіх ёсць і прадстаўнік венесуэльскай апазіцыі, будзе зроблены падлік галасоў.