Выбарчая кампанія 2019. Па ўсёй краіне арганізаваны пікеты і сустрэчы з выбаршчыкамі

11 ноября 2019
Выбарчая кампанія 2019. Да асноўнага дня галасавання на парламенцкіх выбарах застаецца менш за тыдзень. Зараз перыяд актыўнай перадвыбарнай агітацыі.

Па ўсёй краіне арганізаваны пікеты ў падтрымку патэнцыяльных парламентарыяў, на месцах працуюць валанцёры. Самі ж кандыдаты праводзяць асабістыя сустрэчы з выбаршчыкамі ў школах, на сацыяльных аб'ектах і прадпрыемствах, дзеляцца сваімі планамі і ідэямі. Нагадаем, на месцы ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прэтэндуюць 523 чалавекі. Асноўны дзень галасавання - нядзеля, 17 лістапада. Але ўжо заўтра, згодна з заканадаўствам, можна прагаласаваць датэрмінова.


Тэгі:

#Выборы 2019