Выбаршчыкі ў сельскай мясцовасці актыўна галасуюць датэрмінова

14 ноября 2019
Вельмі актыўныя выбаршчыкі ў сельскай мясцовасці. У аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна мясцовыя жыхары прыходзяць галасаваць на працягу ўсяго дня. Такі наплыў тут тлумачаць падрыхтоўчай работай: напярэдадні  датэрміновых выбараў члены камісіі наведалі амаль усіх выбаршчыкаў, былі складзеныя спісы і кожнаму ўручана запрашэнне. 

Тадэвуш Мазюк, старшыня выбарчай камісіі працоўнага ўчастка для галасавання № 23: "З вопыту працы я ведаю, што чым бліжэй да выбараў, яны будуць бліжэй ісці. Таму што тады ўжо вызначацца планы на выхадныя. І ўжо ўсе ведаюць, будуць у нядзелю тут галасаваць або яны датэрмінова прагаласуюць".

Наведаць выбарчыя ўчасткі можна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19. Асноўны дзень выбараў - 17 лістапада.


Тэгі:

#Выборы 2019