У Лагойску з-за спякоты жыхары некалькіх вуліц засталіся без вады. Напор у кранах упаў яшчэ ў аўтарак, 6 чэрвеня, а ў сераду трубы і зусім перасохлі. Узровень вады упаў, а спажыванне павялічылася амаль ўдвая. Людзі ратавалі свае агароды ад засушлівага надвор'я - перш за ўсё ім арганізавалі падвоз вады. Таксама спецыялісты вырашылі паглыбіць свідравіну і ўманціраваць новае помпавае абсталяванне на вялікую глыбіню.
Цяпер чатыры свідравіны забяспечваюць вадой Лагойск, тры з іх ужо абноўлены. За найбліжэйшыя месяцы тут з'явіцца новая свідравіна. Праектная дакументацыя ўжо распрацавана.













