З-за туману ў Мінску самалёты прылятаюць са спазненнем

25 октября 2019
Затрымліваецца шэраг рэйсаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск. 

Паводле інфармацыі электроннага табло паветранай гавані, затрыманыя не менш як  8 рэйсаў. Са спазненнем прыляцяць рэйсы з Запарожжа, Масквы, Кіева, Калінінграда, Санкт-Пецярбурга. З-за ўмоў надвор’я з затрымкай вылятаюць і некаторыя рэйсы з Мінска. 

Паводле інфармацыі Белгідрамета, 25 і 26 кастрычніка ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі з-за туману. Будзьце асцярожныя!