Сённяшні дажджлівы дзень тэмпы аграрыяў крыху запаволіць. На ўсёй тэрыторыі краіны - дажджы і навальніцы. У асобных раёнах прагназуюць моцныя ліўні, град. Магчыма ўзмацненне ветру да 20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі.
Але ўжо з заўтрашняга дня і ў выхадныя будзе горача і без дажджоў.













