З-за прац па абнаўленні цеплатрасы людзі могуць пазбавіцца зялёнай зоны

24 мая 2017

Вострыя пытанні агучваюць і па гарачай лініі Агенцтва тэленавін. Адзін з такіх званкоў не мог застацца без увагі нашых карэспандэнтаў. Жыхары сталічнай вуліцы Цэнтральнай, якая прымыкае да Мінскага аўтазавода, - абураюцца. З-за прац па абнаўленні цеплатрасы - а ёй, дарэчы, больш за 40 гадоў, людзі могуць пазбавіцца зялёнай зоны. Менавіта пад ёй і плануюць правесці новыя цепласеткі. І, здавалася б, частковая страта звычных клёнаў або таполяў дзеля больш за надзейнае ацяпленнне ў сваіх жа дамах - не падстава біць трывогу. Але! Пад лёзы пілы могуць трапіць і рэліктавыя хвоі. Імі-та даражаць больш за ўсё. Ці змогуць ужыцца тэхналогіі і дрэвы? У спрэчнай сітуацыі спрабаваў разабрацца Аляксей Кандраценка.

Яшчэ ўчора - дзясяткі дрэў, а сёння толькі пні і трэскі. Такую карціну ўбачылі жыхары дома нумар адзін па вуліцы Цэнтральнай. Іх суседзі - а гэта жыхары яшчэ сямі дамоў - адказ знайшлі адразу: пляцоўку рыхтуюць для пракладкі цепласетак. Першымі спілавалі каштаны і клёны. Людзі гавораць: дрэў шкада, але душа баліць і за іншае.

Па мерках сталіцы, гэтыя хвоі, можна сказаць, рэліктавыя: дрэвам больш як паўстагоддзя. Не ў кожным квартале такія захаваліся. Таму і стаўленне мясцовых жыхароў да іх - як да гістарычнай каштоўнасці.

Сярод тых, хто неабыякавы да лёсу сваёй роднай вуліцы, і народны артыст Беларусі, акцёр-купалавец Мікалай Кірычэнка.

Дарэчы, пытанне экалогіі сапраўды прыярытэтнае для жыхароў Цэнтральнай вуліцы. Раён прамысловы, а зялёная зона - свайго роду аазіс для шпацыраў.

Зрэшты, не ўсё так адназначна - заяўляюць у адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы. Пракладка новай цеплатрасы жыццёва неабходная, але застаецца дылема - зацвердзіць дарагі і працаёмкі праект, пры якім новыя камунікацыі застануцца пад падарожнай часткай вуліцы. Але ў такім разе саму Цэнтральную перакрыюць на доўгі тэрмін. Другі варыянт - больш бюджэтны, вуліца застаецца свабоднай, але цеплатрасу пракладаюць, закранаючы зялёную зону.

У выніку сітуацыю ўзяло на кантроль кіраўніцтва Заводскага раёна. Пры гэтым хвоі абяцаюць захаваць.

Сёння ў жыллёва-камунальна-экалагічнай спрэчцы наступіў тайм-аўт. Праз два тыдні спецыялісты абвесцяць абноўленае рашэнне па правядзенні рэканструкцыі. Увесь гэты час сітуацыю будуць вывучаць не толькі гарадскія, але і незалежныя эксперты.