Замест дарогі амерыканскія горкі - з-за марозаў многія аўтатрасы Мінскай вобласці пакрыліся моцным галалёдам, і вадзіцелі страчваюць кіраванне машынай нават на роўнай шашы. У сувязі з гэтым ДАІ значна зменшыла абмежаванні хуткасці на буйных аўтатрасах. 90 кіламетраў за гадзіну - такі максімум зараз увялі на дарогах Брэст - Масква і Мінск - Гродна, а на частцы трасы Мінск - Нарач новае абмежаванне - 70 кіламетраў за гадзіну.
У экстрэмальны атракцыён ператварыўся і паварот пад мастом недалёка ад Бараўлян. Толькі сёння тут занесла тры аўтамабілі. Гэты ўчастак дарогі моцна абдзімаецца вятрамі, з-за чаго палатно пакрывае лёд. Па словах вадзіцеляў, іх хуткасць не перавышала 40 кіламетраў за гадзіну, але нават гэта не выратавала ад заносу. Аварый цудам удалося пазбегнуть.
А вось у Стаўбцоўскім раёне аналагічная сітуацыя прывяла да ДТЗ. На слізкай дарозе мікрааўтобус перастаў слухацца вадзіцеля, і машыну занесла на сустрэчную паласу, дзе яна трапіла пад колы легкавушкі. Ад удару траўмы атрымаў пасажыр мікрааўтобуса - ён не быў прышпілены рамянём бяспекі. 18-гадовы малады чалавек шпіталізаваны.













