З-за марозу прыпынены рух па пантонным масце цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне

4 февраля 2018

Людзей перапраўляюць на пароме. Для аўтамабіляў прадугледжаны аб'езд праз Мазыр і Пінск, праінфармавалі ў ДАІ. Нагадаем, пераправа замяняе стацыянарны аўтамабільны мост, які з-за расколіны быў закрыты ў снежні.

Што да шквалістага ветру, па лініі МНС ніякіх надзвычайных здарэнняў не зафіксавана. А вось святла пазбавіліся жыхары Гомеля і Гомельскага раёна. Усяго ў вобласці абясточана больш за 95 населеных пунктаў. У найбліжэйшы час электрычнасць плануюць аднавіць. З-за снегападу” ў рэгіёне ўведзены план "Надвор'е".