З-за дажджу рух на шматлікіх вуліцах быў абцяжараны

29 мая 2019

Ураганны вецер сёння ў Мінску сарваў дах прыватнага дома. Гэта паведамляе "Твітар" МНС. Канструкцыя зачапіла лінію электраперадачы і звалілася на праезную частку. Пашкоджаны тры аўтамабілі, рух тралейбусаў быў прыпынены. Да гэтай гадзіны наступствы ліквідаваныя. Моцны дождж паўплываў і на дарожны трафік. Рух на шматлікіх вуліцах у сталіцы быў абцяжараны. У раёне Уручча - на скрыжаванні МКАД і праспекта Незалежнасці - пад мостам утварыўся патоп. Таксама вецер паваліў нямала дрэў. Галіны падалі на машыны і на праезную частку. Аб пацярпелых не паведамляецца. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, парывісты вецер, дажджы і навальніцы чакаюцца і заўтра.