Са спісу курцоў сябе выкраслілі яшчэ 11% беларусаў

27 мая 2014
Павольнымі, але дакладнымі тэмпамі наша краіна адмаўляецца ад тытуню. Пра гэта сёння заявілі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Пазітыўная тэндэнцыя паніжэння колькасці залежных ад курэння людзей у краіне назіраецца ўжо больш як 10 гадоў. Зараз не кураць амаль 70% дарослых беларусаў. І ўжо традыцыяй у барацьбе з курэннем на планеце стаў Сусветны дзень без тытуню. Ён пройдзе 31 мая. У суботу арганізатары свята прапаноўваюць у сталічным парку Горкага памяняць залежнасці на захапленні і паўдзельнічаць у майстар-класах па розных кірунках фітнеса, а таксама навучыцца катацца на веласіпедзе. Акрамя гэтага, там будзе працаваць медыцынская пляцоўка, дзе можна будзе ацаніць стан свайго здароўя і атрымаць прафесійную кансультацыю.