З Рыа-дэ-Жанэйра вярнулася творчая група Белтэлерадыёкампаніі

25 августа 2016

У Беларусь з Рыа-дэ-Жанэйра вярнуліся нашы калегі - творчая група Белтэлерадыёкампаніі, якая асвятляла ў максімальным аб'ёме ўсе падзеі Алімпіяды ў Рыа. Каб інфармацыя была самай аператыўнай і якаснай, у Бразілію паехаў, а зараз ужо вярнуўся на радзіму, цэлы тэледэсант - гэта тэхнічны персанал, відэаінжынеры, каментатары, а таксама журналісты Агенцтва тэленавін.

Вячэрнім рэйсам з Франкфурта ў Мінск прыбудзе адзін з герояў гэтай Алімпіяды. Малатабоец Іван Ціхан, які вярнуўся на Гульні чатырохгоддзя праз восем гадоў, заваяваў сярэбраную ўзнагароду.